БЕЛ Ł РУС

Запусцілі новы бясплатны сэрвіс для продажу аўтамабіляў

30.06.2026 / 17:20

Nashaniva.com

У Беларусі з'явіўся новы бясплатны сэрвіс для продажу аўтамабіляў. Яго запусціла дзяржаўнае прадпрыемства «Белтэхагляд».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

Сэрвіс даступны для фізічных асоб. Каб размясціць аб'яву ў ім, неабходна зарэгістравацца на сайце gto.by, у асабістым кабінеце дадаць інфармацыю пра аўтамабіль і дачакацца праверкі. Пасля мадэрацыі аб'ява з'явіцца ў раздзеле «Продаж аўтамабіляў» на галоўнай старонцы партала.

Акрамя таго, аўтамабілі, якія прайшлі комплексную перадпродажную дыягностыку на станцыях «Белтэхагляду», будуць атрымліваць спецыяльную адзнаку «Праверана Белтэхаглядам».

На прадпрыемстве адзначаюць, што такая пазнака пацвярджае правядзенне незалежнай тэхнічнай праверкі і можа стаць дадатковай перавагай для прадаўца, а для купца — сведчаннем тэхнічнай празрыстасці аўтамабіля.

Чытайце таксама:

У «Белтэхаглядзе» расказалі, на што часцей за ўсё хварэюць электракары

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

У Беларусі дазволілі таніроўку шкла аўто, але з тэхаглядам могуць узнікнуць праблемы — усё з-за Мытнага саюза

Каментары да артыкула