Аўто

Кіроўцам больш не будзе патрэбна вазіць з сабой пацвярджэнне праходжання тэхагляду

З 10 лютага 2026 года ў Беларусі пачнуць дзейнічаць новыя правілы праходжання тэхнічнага агляду транспартных сродкаў. Асноўнае новаўвядзенне — перавод дазволу на ўдзел аўтамабіля ў дарожным руху ў электронны фармат. Папяровы дакумент больш не будзе абавязковым падчас звычайных праверак на дарозе.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Змены замацаваныя ўказам № 5, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 студзеня. Дакумент накіраваны на спрашчэнне адміністрацыйных працэдур і непасрэдна закранае парадак пацвярджэння праходжання тэхагляду для ўладальнікаў аўтамабіляў.

Цяпер атрымліваць дазвол выключна ў папяровым выглядзе на дыягнастычных станцыях не патрабуецца. Яго можна аформіць у электронным выглядзе праз партал «Е-Паслуга».

Як паведамілі ў «Белтэхаглядзе», электронны дазвол мае такую ж юрыдычную сілу, як і папяровы, і захоўваецца ў дзяржаўных інфармацыйных сістэмах.

Таму цяпер супрацоўнікі ДАІ змогуць правяраць звесткі пра тэхагляд і дзеянне допуску анлайн — праз службовыя базы даных. Адсутнасць папяровага дакумента пры сабе не будзе падставай для прэтэнзій.

Пры гэтым папяровыя дазволы ў асобных выпадках усё яшчэ можна будзе атрымаць, аднак колькасць такіх пунктаў скароціцца. Інфармацыю пра месцы выдачы абяцаюць публікаваць на сайце «Белтэхагляду».

Таксама змяняецца парадак пацвярджэння аплаты тэхагляду. Указ адмяняе патрабаванне падаваць дакумент аб аплаце адміністрацыйнай працэдуры, але сама аплата застаецца абавязковай. Калі сродкі не паступілі, дазвол на допуск выдадзены не будзе. Праверка аплаты будзе рабіцца аўтаматычна.

У «Белтэхаглядзе» падкрэсліваюць, што пераход на лічбавы фармат не скасоўвае абавязак праходзіць тэхагляд. Змяняецца толькі спосаб пацвярджэння — замест папяровага дакумента выкарыстоўваецца электронны запіс у базе даных.

Указ уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання, таму новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 10 лютага 2026 года. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка17

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

Дэлегатка КР Мамаева: Адно з абвінавачванняў, што я перасылала скрыншоты ўнутранай перапіскі спісу іншым асобам15

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка17

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць