Грамадства

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Спроба заказаць таксі, калі чалавек хоча ехаць з дзіцячымі санкамі або лыжамі, можа скончыцца тым, што кіроўца адмовіцца перавозіць багаж — і ў некаторых выпадках ён будзе мець на гэта права. Адвакатка, кіраўніца юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Вікторыя Раманчыкава патлумачыла, у якіх сітуацыях перавозіць інвентар можна, а ў якіх — не, піша «Мінская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Асноўнае правіла: багаж павінен адпавядаць тэхнічным магчымасцям аўтамабіля. Ручная паклажа павінна свабодна праходзіць у салон і не перашкаджаць кіроўцу, а буйныя рэчы — цалкам змяшчацца ў багажніку.

Законныя прычыны для адмовы з боку кіроўцы:

  • Памеры: рэчы (напрыклад, доўгія лыжы або вялікія санкі) фізічна не змяшчаюцца ў аўтамабіль або багажнік.
  • Чысціня: інвентар мокры, брудны ці пакрыты снегам і можа забрудзіць салон.
  • Бяспека: перавозка рэчаў можа стварыць рызыку для кіроўцы або пасажыраў (напрыклад, калі рэчы не замацаваныя).

Адмова будзе неправамернай, калі невялікія чыстыя лыжы ў чахле або разборныя санкі лёгка змяшчаюцца ў салон ці багажнік, а кіроўца адмаўляецца іх везці без аб’ектыўных прычын.

Такім чынам, наяўнасць зімовага інвентару сама па сабе не з’яўляецца падставай для адмовы. Рашэнне залежыць ад стану, памераў і магчымасці бяспечна і акуратна размясціць рэчы ў канкрэтным аўтамабілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Яўген Хмара будзе часова выконваць абавязкі міністра абароны Украіны. Хто ён такі?3

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць