БЕЛ Ł РУС

З Беларусі ў Польшчу спрабавалі вывезці старыя банкноты

1.07.2026 / 19:00

Nashaniva.com

Гродзенскія мытнікі спынілі спробу незаконнага вывазу з тэрыторыі ЕАЭС 28 старых банкнот, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Бераставіца», дзе кіроўца легкавога аўтамабіля FIAT накіроўваўся ў Польшчу праз «чырвоны калідор». Ён падаў дэкларацыю для завяршэння часовага ўвозу аўтамабіля і заявіў, што забароненых або падлягаючых дэклараванню рэчаў не мае.

Аднак падчас агляду асабістых рэчаў мытнікі знайшлі старыя банкноты. Іх накіравалі на экспертызу ў мытную лабараторыю. Спецыялісты пацвердзілі, што грашовыя знакі, якім больш за 100 гадоў, адносяцца да культурных каштоўнасцяў.

У дачыненні да грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 1 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Жанчына везла з Францыі больш за 72 тысячы даляраў — брэсцкія мытнікі іх канфіскавалі

Партугалец спрабаваў увезці ў Беларусь гашыш і марыхуану

У Беларусь не далі ўвезці вялікую партыю рыбалоўных снасцяў з Расіі

Каментары да артыкула