«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ
Праходзячы міма палаткі з гароднінай і садавіной у аграгарадку Лясны пад Мінскам, журналістка pristalica.by звярнула ўвагу на кавалак картону, прыматаны скотчам да стойкі.
На гэтым картоне маркерам прадаўцы вывелі галоўныя правілы гандлю:
«Рукамі ягады не чапаць» і «Клубніцы і чарэшні прадаюцца ўсе агулам россыпам, без каліброўкі».
То-бок людзям забаранілі выбіраць сабе з латка самыя спелыя і свежыя ягады. Відаць, каб пры выбіранні іх не мялі.
Чытайце таксама:
Пачаліся дзяржаўныя закупкі садавіны, агародніны і ягад у насельніцтва