БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне сітуацыю з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці назвалі «свядомай правакацыяй расіян»

2.07.2026 / 17:28

Nashaniva.com

Расійская прапаганда актыўна распаўсюджвае паведамленні пра нібыта ўдар украінскага беспілотніка па беларускім аўтобусе на тэрыторыі Бранскай вобласці Расіі. Пры гэтым расійскі бок не прадставіў ніякіх доказаў у пацвярджэнне сваіх сцвярджэнняў і нават не апублікаваў фатаграфій з месца здарэння, адзначае ў сваёй заяве Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Скрыншот з відэа

Цэнтр супрацьдзеяння дэзынфармацыі звяртае ўвагу, што гэтыя паведамленні пачалі шырока распаўсюджвацца прыкладна праз два тыдні пасля аналагічнай гісторыі пра нібыта атаку ўкраінскага беспілотніка на беларускі аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай у той жа Бранскай вобласці. Адзначаецца, што тая інфармацыя была абвергнута Генеральным штабам Узброеных сіл Украіны і Службай бяспекі Украіны.

«Пашырэнне прапагандыстамі ўкідаў пра нібыта ўкраінскія атакі на цывільныя аўтобусы з Беларусі — гэта свядомая правакацыя расіян, якія вельмі хочуць уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны. Беларускае грамадства не падтрымлівае дапамогу Расіі ў агрэсіі супраць Украіны», — сцвярджае ЦСД.

Таксама выказваецца меркаванне, што падобныя інцыдэнты могуць быць арганізаваныя самімі расійскімі спецслужбамі, паколькі менавіта Расія зацікаўленая ў выкарыстанні беларускай тэрыторыі ў ваенных мэтах.

Таксама адмыслова падкрэсліваецца, што Сілы абароны Украіны няўхільна выконваюць нормы міжнароднага гуманітарнага права і наносяць удары толькі па законных ваенных цэлях.

Чытайце таксама:

З’явілася ВІДЭА з аўтобусам, у які трапіў дрон пад Бранскам

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Каментары да артыкула