БЕЛ Ł РУС

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр

3.07.2026 / 16:27

Nashaniva.com

Жыхары пад'езда дома на вуліцы Косарава ў Гомелі, які пацярпеў ад выбуху газу ў снежні 2025 года, атрымалі ключы ад сваіх адноўленых кватэр і змаглі вярнуцца дадому, паведамляе БелТА.

Ключы ўладальнікам кватэр уручыў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Сяргей Андрэеў. Жыхары падзякавалі ўладам і спецыялістам за дапамогу і падтрымку падчас аднаўленчых работ.

Да гэтага часу ў доме цалкам аднавілі водазабеспячэнне, газазабеспячэнне і электразабеспячэнне, правялі тэхнічную праверку ўсіх інжынерных сістэм і прыбралі тэрыторыю.

Надзвычайнае здарэнне адбылося 17 снежня 2025 года. У выніку ўспышкі газа-паветранай сумесі ў дзесяціпавярховым доме былі пашкоджаныя і часткова абрынуліся перакрыцці паміж шостым і восьмым паверхамі, а таксама пацярпела вонкавая сцяна будынка.

Падчас аднаўлення будаўнікі дэмантавалі пашкоджаныя канструкцыі, вырабілі неабходныя элементы для рамонту, змантавалі новыя панэлі і выканалі іншыя будаўнічыя работы. Пасля завяршэння рамонту жыхары зноў могуць карыстацца сваімі кватэрамі.

Чытайце таксама:

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

Названа прычына выбуху ў гомельскім шматпавярховіку

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Каментары да артыкула