Нерухомасць

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

Пяць месяцаў таму, калі ў гомельскім шматпавярховіку на вуліцы Косарава адбыўся выбух газу, ніхто не мог адказаць, што будзе з домам далей. Часова адселяць, цалкам знясуць, разбяруць пацярпелую секцыю? Вынік мог быць любы. Але пасля абследавання высветлілася, што канструкцыі знаходзяцца ў такім стане, што паверхі, якія разбурыліся, можна нарасціць, піша Onliner.

З сакавіка гэтага года дзесяціпавярховік пачалі прыводзіць у прыстойны выгляд. Для таго, каб аднавіць будынак, мясцоваму домабудаўнічаму камбінату давялося папацець: сучасныя панэлі і пліты перакрыцця не «садзіліся» на савецкую аснову. Прыйшлося запусціць асобную лінейку вырабаў.

Неўзабаве канструктар прыехаў на будпляцоўку, і рабочыя пачалі збіраць паверхі. Сёння дом выглядае так, быццам нічога і не было.

Наяўнасць праблем у нядаўнім мінулым выдаюць хіба што пакуль не пафарбаваныя ў агульны тон фасада паверхі і незашклёныя лоджыі.

Усяго ж за мінулы час спецыялістамі было зманціравана 114 жалезабетонных элементаў і 28 металічных канструкцый. Таксама рабочыя абнавілі пацярпелы пад’езд. Амаль гатовая і страха над трэцяй секцыяй.

— Сёння на аб’екце працуюць 78 чалавек. Уладкаванне пакрыцця завершана на 90%, работы па цеплаізаляцыі фасадаў — на 60%. Таксама праведзены работы па ўстаноўцы аконных блокаў у адрамантаваных кватэрах і ў месцах агульнага карыстання, — гаворыць першы намеснік дырэктара — галоўнага інжынера арганізацыі «Гомельрамбуд» Павел Корха.

Так верхнія паверхі выглядалі пасля выбуху

На аб’екце працягваецца замена інжынерных сетак. Адноўлена ўся электрыка ў кватэрах, вядзецца падрыхтоўка да замены размеркавальных шчыткоў на лесвічных клетках.

Што тычыцца дома ў цэлым, то ён перажывае капрамонт. Работы па замене стаякоў водазабеспячэння і каналізацыі ўжо вядуцца. Цалкам здаць дом гораду будаўнікі абяцаюць да канца чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара12

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць