БЕЛ Ł РУС

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»

4.07.2026 / 16:51

Nashaniva.com

Міністр асветы Расіі Сяргей Краўцоў падтрымаў ініцыятыву ўключыць у школьную праграму літаратурныя творы, прысвечаныя «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Хутка расійскія школьнікі пачнуць вывучаць прапагандысцкія кнігі пра баявыя дзеянні ва Украіне.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: ostannipodii.com

Адпаведную заяву кіраўнік ведамства зрабіў 4 ліпеня падчас рабочай паездкі ў Южна-Сахалінск. На сустрэчы з педагогамі ў гістарычным парку «Расія — Мая гісторыя» міністр афіцыйна ўхваліў прапанову настаўнікаў аб неабходнасці інтэграваць літаратуру пра «СВА» ў адукацыйны працэс.

Такім чынам, чакаецца, што неўзабаве сучасная расійская франтавая проза зойме ў школьным раскладзе сваё месца ў адным шэрагу з такімі ўзорамі рускай літаратуры, як «Вайна і мір» Льва Талстога, «Злачынства і пакаранне» Фёдара Дастаеўскага ці паэзіяй Аляксандра Пушкіна. Якія канкрэтна аўтары і творы пра «спецаперацыю» папоўняць прызнаны класічны пантэон, у ведамстве пакуль не ўдакладнілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула