БЕЛ Ł РУС

«Карацей, жопа!»: праўладная мастачка Святлана Жыгімонт сабралася ў Расію на машыне

6.07.2026 / 13:36

Ганна Стафановіч

Пакутуе праз тое, што не паспела набыць танныя каністры для «стратэгічнага запасу» бензіну ў краме аршанскай калоніі.

Святлана Жыгімонт. Фота: obitel-minsk.ru

Праўладная мастачка Святлана Жыгімонт, вядомая сваёй нелюбоўю да ўсяго беларускага і ярая фанатка рускага свету, падзялілася планамі ў сваім тэлеграм-канале.

Яна распавяла, што ў хуткім часе плануе разам з мужам паехаць у Расію на машыне. Святлана захапляецца вайной і нават малюе партрэты расійскіх вайскоўцаў. Але ж навіны пра тое, што не ўсё так добра ў Расіі, дайшлі і да яе.

Мастачка прызналася, што яшчэ месяц таму пачала пілаваць мужа Паўла наконт таго, што трэба зрабіць стратэгічны запас бензіну — а для гэтага неабходна набыць каністры. Але той пытанне сабатаваў, бо планаваў танна купіць іх у Оршы ў краме калоніі.

Кажа, у Мінску ў той час 20‑літровыя каністры прадавалі па 60 рублёў, а ў Оршы ў краме, дзе гандлююць вырабамі зняволеных — па 47. Але пакуль муж з жонкай думалі, усе танныя раскупілі.

«Сёння былі ў аўтакраме на Някрасава, там перакупы прапануюць за дваццацілітровую аддаць ад 150 да 170 рублёў. Знайшлі на адной запраўцы за 96 рублёў дзве апошнія, купілі і рады. Карацей, жопа», — напісала Святлана.

Чытайце таксама:

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?

Рускамірная мастачка Жыгімонт абурылася з нагоды прызначэння Маркава

«Спампуйце. Што, б***ь?» Праўладная мастачка не зразумела беларускай мовы

«Хоць усрыцеся там, а мае карціны ўжо пайшлі ў народ». Што не падзялілі Дзермант, Шпакоўскі і Жыгімонт?

Каментары да артыкула