БЕЛ Ł РУС

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна

6.07.2026 / 19:29

Nashaniva.com

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў 18‑гадовага мужчыну вінаватым у дробным хуліганстве і прызначыў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Скрыншот з відэа

Паводле матэрыялаў справы, увечары 3 ліпеня ў раёне станцыі метро «Няміга» малады чалавек паводзіў сябе дзёрзка і нахабна. На заўвагу мінакоў ён адказваў грубай нецэнзурнай лаянкай, парушаў грамадскі парадак і праяўляў яўную непавагу да агульнапрынятых нормаў паводзін.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства) і прызначыў адміністрацыйны арышт на 15 сутак.

На судовым пасяджэнні мужчына поўнасцю прызнаў сваю віну.

Раней паведамлялася, што малады чалавек ішоў па мінскай Нямізе з маці. Ён кінуў недакурак якраз туды, дзе камунальшчыкі толькі што прыбралі. Малады музыка Леў Беларусаў зрабіў яму заўвагу — у адказ пачуў агрэсію і расійскія мацюкі.

Чытайце таксама:

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

«Людзі працягваюць браніраваць». Што адбываецца з турамі праз Расію пасля ўдару па аўтобусе ў Бранскай вобласці

Каментары да артыкула