БЕЛ Ł РУС

Моцная залева затапіла шматпавярховік у Гродне. Вада лілася нават з разетак

6.07.2026 / 21:43

Nashaniva.com

Пасля моцнай нядзельнай залевы ў Гродне сур'ёзна пацярпеў шматкватэрны дом на Індурскай шашы. Па словах жыхароў, вада працякла праз увесь пад'езд — ад дзясятага да першага паверха, піша newgrodno.by.

Вада лілася нават з разетак

Адна з жыхарак паведаміла, што ў яе кватэры вада лілася нават з разетак і выключальнікаў. Пакоі былі затопленыя, сапсаваліся мэбля, дываны і асабістыя рэчы. З кватэры давялося вынесці дзевяць вёдзер вады.

Паводле яе слоў, на паверсе пацярпелі як мінімум тры кватэры, а маштаб пашкоджанняў яшчэ ацэньваецца.

Жыхары адзначаюць, што гэта не першы падобны выпадак. Летась у гэтым доме ўжо адбывалася падтапленне праз няспраўнасць ліўневай сістэмы на тэхнічным паверсе. Пасля здарэння яе адрамантавалі, аднак падчас новай залевы праблема, імаверна, паўтарылася.

Пасля паведамленняў жыхароў на месца прыбыла аварыйная служба, якая аднавіла працу пашкоджаных элементаў сістэмы.

Чытайце таксама:

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА

У Бабруйску спёка сёння днём рэзка змянілася на непагадзь ФОТЫ і ВІДЭА

Непагадзь паваліла шмат дрэў на Гродзеншчыне і Міншчыне

На ўсходзе Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі

Каментары да артыкула