Зяленскі: Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень
Аляксандр Лукашэнка паставіў на тое, што Расія захопіць Украіну, але не змог сарваць джэкпот. Так выказаўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю для Financial Times.
Фота: Alexander Kazakov Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Паводле яго слоў, у вайне Расіі супраць Украіны Лукашэнка зрабіў стаўку на «ўсё або нічога», але замест гэтага паставіў на карту сваю рэпутацыю і давер да сябе.
«Ён зайшоў у казіно не ў той дзень. Ён быў упэўнены, што сарве джэкпот. Але ён нічога не сарваў», — лічыць Зяленскі.
Аднак, кажа ён, у той жа час Лукашэнка, у адрозненне ад расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, «цалкам разумее ўсе рызыкі».
«Калі ты ведаеш, што вайна не выйграная, і цябе раптам яшчэ больш уцягваюць у гэтую вайну як саюзніка… Што ж, у яго дастаткова здаровага сэнсу, каб зразумець, што яго не варта ў гэта ўцягваць», — лічыць прэзідэнт Украіны.