Меркаванні2525

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем». Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але настройваў генералаў на барацьбу за мір да апошняй кроплі крыві

У выступе перад афіцэрамі 6 ліпеня Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў, што іх «на бойню пасылаць не будзе», але гучала гэта як перадваенная апрацоўка. Калі б Аляксандр Лукашэнка сапраўды хацеў утрымаць Беларусь ад непасрэднага ўдзелу ў ваенным канфлікце, ён найперш спыніў бы распальванне варожасці да суседніх краін і Еўропы ў цэлым. Тое, што гэтага не адбываецца, сведчыць пра адваротнае.

Аляксандр Лукашэнка, 6 ліпеня 2026. Фота: БелТА

Аляксандра Лукашэнку зноў падводзіць здароўе. Выступ перад афіцэрамі 6 ліпеня даўся яму цяжка, адчувалася дыхавіца, ён з цяжкасцю вымаўляў некаторыя словы, нават такія, здавалася б, нескладаныя, як «ізлішне». 

«Яшчэ раз падкрэсліваю, шаноўныя таварышы, ніхто вас у гэтую бойню пасылаць не будзе. Вайна нам не патрэбная, гэта кепска, што вайна ідзе ва Украіне», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Калі вырваць гэтыя фразы з кантэксту, гэта магло б гучаць як намер утрымаць Беларусь ад уступлення ў вайну. Аднак кантэкст быў зусім іншым:

«Вайна нам не патрэбна, гэта дрэнна, што вайна ідзе ва Украіне. Мы прыхільнікі мірнага вырашэння пытанняў. Але, як я сказаў, міжнародная «партыя вайны» гэтага не хоча», — дадаў Лукашэнка.

Гэта мяняе сэнс: мы не хочам вайны, але яна будзе.

Лукашэнка распальваў варожасць да краін Еўропы, НАТА і Украіны так, нібыта гэта яны, а не Расія, распачалі крывавую бойню. Лукашэнка гаварыў пра фактычную непазбежнасць вайны, але перакладаў адказнасць на яе на тых, хто абараняецца цяпер ці рыхтуецца да абароны заўтра.

«Крывадушна дэкларуючы прыхільнасць да міру, Еўрапейскі саюз адкрыта ўзяў курс на мілітарызацыю. Гэта фактычна НАТА. Пры гэтым нагнятаецца абсурдная істэрыя наконт уяўнай пагрозы з Усходу», — сказаў Лукашэнка.

Імперыялістычны напад Расіі на Украіну ён працягвае з расійскаарыентаванай паліткарэктнасцю называць «канфліктам».

«Асобных заходніх палітыкаў проста раздражняюць нашы самастойнасць і незалежнасць. Наш саюз з Расіяй і прыхільнасць да мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне», — сказаў Лукашэнка.

«Зразумела, што спадчыннікаў Трэцяга рэйха мучаць фантомныя болі ад ранейшых ваенных няўдач іх дзядоў і прадзедаў. Не дае спакою жаданне рэваншу», — сказаў ён на адрас фантомных «нашчадкаў Трэцяга рэйха».

«Пра нешта мы не гаворым, памоўчваем», — заявіў ён, гаворачы пра напружанасць на мяжы Беларусі і Украіны.

Некалькі дзён таму галоўнакамандуючы ўкраінскай арміяй генерал Сырскі даў зразумець, што Украіна знішчыла некаторыя рэтранслятары на беларускай тэрыторыі, якія выкарыстоўваліся Расіяй для карэкціроўкі дронавых удараў па Украіне. Афіцыйнай інфармацыі пра гэта не было.

«У каго гарачыя галовы, тыя павінны астудзіць іх», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, што прагучала як словы, адрасаваныя прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.

Лукашэнка заявіў, што ядзерная зброя і «Арэшнік» — «гэта не хлам» і пагражаў іх прымяненнем. Аднак жа ў выпадку выкарыстання ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі, па нашай краіне, хутчэй за ўсё, будзе нанесены аналагічны ўдар у адказ.

Каментары25

  • Федя Протасов
    06.07.2026
    Живой труп
  • Tut
    06.07.2026
    А про что сведчыць тое, што Лукашэнка і яго Рада бяспекі стрымана кажуць пра нібыта атаку ЗСУ на беларускія аўтобусы? Няўжо пра тое што Лукашэнка хоча вайны і шукае любую нагоду для таго каб уцягнуцца ў яе?
  • Член WEF
    06.07.2026
    Когда его членства лишат?

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі15

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі7

Колькі часу трэба, каб знаёмы стаў сапраўдным сябрам? Навукоўцы даюць адказ2

У выніку начнога ўдару па Кіеве загінулі 9 чалавек, 46 параненыя8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі15

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць