У Мінску адбылася аварыя на электрасетках. Як паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна, без электраэнергіі засталіся некаторыя шматкватэрныя дамы на вуліцах Мірашнічэнкі, Кальцова і Гамарніка.

Здымак ілюстрацыйны
Паводле папярэдняй інфармацыі, было пашкоджана высокавольтнае абсталяванне. На месцы працуюць аварыйныя брыгады філіяла «Мінскія кабельныя сеткі», якія займаюцца аднаўленнем электразабеспячэння.
Арыенціровачны час ліквідацыі наступстваў аварыі складае каля дзвюх гадзін.
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары