Грамадства99

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні Сяргея Удовікава з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Мінскай вобласці.

Сяргей Удовікаў

Сяргея Удовікава звольнілі са службы ў Следчым камітэце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення. Зрабілі гэта «ў сувязі з пагадненнем бакоў» — даволі незвычайная фармулёўка, калі ідзе гаворка пра адстаўкі высокапастаўленых сілавікоў.

Перад тым, як у красавіку 2024 года стаць кіраўніком упраўлення Следчага камітэта Мінскай вобласці, Сяргей Удовікаў кіраваў аналагічным упраўленнем у Гомельскай вобласці. 

Менавіта падчас ягонага кіравання структурай праходзіла праверка паводле факта смерці 11 жніўня 2020 года, падчас паслявыбарчых пратэстаў жыхара Гомеля Аляксандра Віхора.

У завядзенні крымінальнай справы па факце смерці Віхора тады было адмоўлена. Сяргей Удовікаў тады заявіў, што смерць пратэстоўца нібыта не мела крымінальнага характару. Паводле яго слоў, сілавікі прымянілі фізічную сілу «абгрунтавана», а прычынай смерці стала раптоўнае абвастрэнне захворвання сардэчна-сасудзістай сістэмы. Пераломы рэбраў і грудзіны, як сцвярджаў Удовікаў, узніклі нібыта ў выніку правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

Нагадаем, 25‑гадовага Аляксандра Віхора затрымалі ўвечары 9 жніўня на вуліцы Савецкай у Гомелі, па словах родных, ён ехаў да сваёй дзяўчыны. Сям'я шукала сына тры дні: тэлефанавалі і хадзілі ў РАУС, дзяжурылі да ночы ля СІЗА і ІЧУ. І толькі калі 12 жніўня родныя прыехалі ў міліцыю пісаць заяву аб знікненні чалавека, стала вядома: Сашы няма ў жывых яшчэ з 11‑га жніўня.

Каментары9

  • Андрусь
    06.07.2026
    Паколькі надзеі на справядлівае правасуддзе над гэтымі карнікамі практычна расталі, трэба пачынаць прыцягваць іх да адказнасці так, як пры адсутнасці правесці трыбунал СБУ прыцягвае да адказнасці вінаватых у ваенных злачынствах расійскіх вайскоўцаў у іх на радзіме.
  • Язэп
    06.07.2026
    Жадаю гэтай лукашысцкай мразоце атрымаць тую ж самую "рэанімацыю", якую атрымаў Віхор.
  • Федзя
    06.07.2026
    Начали потихоньку избавляться от балласта.

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць