З 6 ліпеня беларускія абітурыенты могуць загадзя зарэзерваваць дату і час падачы дакументаў у прыёмную камісію праз новы сэрвіс «Электронная чарга», паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Сэрвіс дазваляе выбраць зручны час для наведвання ВНУ і пазбегнуць працяглага чакання ў жывой чарзе. Колькасць даступных месцаў для бранявання абмежаваная.
Каб скарыстацца паслугай, неабходна ўвайсці ў асабісты кабінет на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў. Абітурыенты, якія здавалі ЦЭ або ЦТ у 2026 годзе, могуць аўтарызавацца па ідэнтыфікацыйным нумары. Выпускнікам 2025 года трэба ўвесці серыю і нумар пашпарта лацінскімі літарамі.
Пасля ўваходу неабходна выбраць вобласць, навучальную ўстанову, факультэт, спецыяльнасць, форму навучання, а затым зарэзерваваць дату і час. Пасля пацвярджэння сістэма сфармуе талон у фармаце PDF.
Калі планы змяніліся, наяўнае браніраванне можна адмяніць і выбраць іншы вольны час.
Таксама абітурыентаў папярэдзілі пра ашуканцаў. Ім нагадалі, што афіцыйныя SMS-паведамленні ад Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў прыходзяць толькі ад адпраўніка rikc.by і не маюць спасылак.
У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне
Пачалі выдаваць сертыфікаты ЦТ
ВНУ пачынаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў
«За адзін праект адных узнагародзілі, а мяне пазбавілі льготы». Абітурыент БДУІР паскардзіўся на рашэнне Мінадукацыі
Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары