Кошт легалізацыі самавольна занятага зямельнага ўчастка ў Беларусі залежыць ад яго месцазнаходжання і прызначэння. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта маёмасці Мікалай Бобер.

Паводле слоў чыноўніка, назваць сярэдні кошт немагчыма, бо ён вызначаецца кадастравай вартасцю канкрэтнага пляцу. У Мінску яна значна вышэйшая, чым у рэгіёнах.
Напрыклад, паводле стану на 6 ліпеня кадастравая вартасць аднаго квадратнага метра зямлі ў цэнтры Мінска складае ад 67,7 да 545,7 даляра ў эквіваленце ў залежнасці ад прызначэння ўчастка. У Драгічыне, напрыклад, гэты паказчык знаходзіцца ў межах ад 2,08 да 13,76 даляра.
Мікалай Бобер таксама адзначыў, што пры набыцці такіх надзелаў можна аформіць растэрміноўку плацяжу на тэрмін да пяці гадоў. Асобныя льготы для пенсіянераў не прадугледжаныя.
«Зямельная амністыя» дзейнічае ў Беларусі з 1 верасня 2022 года. За гэты час больш за 31 тысячу грамадзян ужо ўзаконілі самавольна занятыя зямельныя надзелы. Спрошчаны парадак іх афармлення будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2028 года.
Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў
33 тысячы даляраў за ўчастак. Вынікі зямельнага аўкцыёну
Названая вуліца Мінска з самай дарагой зямлёй
Закінуты санаторый на Браслаўскіх азёрах зноў трапіў на аўкцыён. Тры гады таму інвестар купіў яго за рэкордную суму
Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары