Вайна11

Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту

Расійскага Z-блогера Ягора Гузенку, вядомага пад пазыўным «Трынаццаты», абвясцілі ў вышук пасля таго, як ён самавольна пакінуў месца службы. Пра гэта паведаміў журналіст Дзяніс Казанскі, апублікаваўшы арыенціроўку, у якой пазначана, што Гузенка шукаецца за самавольнае пакіданне вайсковай часці і ўхіленне ад выканання абавязкаў вайсковай службы.

Ягор Гузенка («Трынаццаты»). Фота з сацсетак

6 ліпеня ў тэлеграм-канале блогера з'явілася паведамленне, што ён «не будзе на сувязі каля двух тыдняў». Украінскі бок заявіў пра гатоўнасць гарантаваць яму бяспечны калідор і, пры жаданні, магчымасць працягнуць службу ва Узброеных сілах Украіны.

Раней Гузенка неаднаразова крытыкаваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і выступаў за ўсеагульную мабілізацыю, а таксама заклікаў афіцыйна абвясціць вайну Украіне.

Увосень 2024 года яго арыштавалі паводле абвінавачання ў прымяненні гвалту да прадстаўніка ўлады. Каб выйсці з СІЗА, ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі і быў накіраваны на вайну супраць Украіны.

У красавіку 2026 года блогер зноў раскрытыкаваў расійскія ўлады — гэтым разам за адключэнні мабільнага інтэрнэту. Пасля гэтага ў ягоным канале паведамілі, што яго адправілі ў так званы «мясны штурм».

У маі ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім Гузенка знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення падчас службы. На запісе ён прызнае, што ўжываў гарэлку і падманваў камандзіра. Сам блогер сцвярджаў, што відэа было знята раней, а яго распаўсюджванне звязваў з канфліктам з падраздзяленнем «Ахмат». Ён таксама заяўляў, што яго не адпраўлялі на «забой» і што камандаванне ўлічвае стан яго здароўя пры вызначэнні службовых задач.

Каментары1

  • Кол
    06.07.2026
    Ну, і хрэн зь ім.

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра для рамонту моста каля плошчы Перамогі закрыюць праспект Незалежнасці. Як доўга будуць гэтыя нязручнасці ў сталіцы?2

Мама студэнткі-выдатніцы расказала пра выдаткі на выпускны15

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі4

Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні3

У Малі паўстанцы і джыхадзісты атакавалі пазіцыі расійскага Афрыканскага корпуса

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску8

«Збаў цябе Госпад!» У Гродне 17‑гадовы Дзяніс уратаваў свайго аднагрупніка4

«Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне1

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла3

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць