Грамадства2323

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Стала вядома пра меркаваную смерць яшчэ аднаго джэнтльмена ўдачы з Беларусі, які паехаў зарабіць грошай, забіваючы ўкраінцаў. 35‑гадовы навабранец Кантэміраўскай дывізіі Васіль Маліноўскі пратрымаўся на фронце як і ўсе — зусім нядоўга. 

Васіль Маліноўскі. Фота: асабісты архіў

Васіль Маліноўскі нарадзіўся ў 1990 годзе ў Оршы. Пра ранняе жыццё сказаць асабліва няма чаго: добрым вучнем у школе Маліноўскі ніколі не быў. Паступіў у мясцовую хабзу. Потым пайшоў працаваць слесарам у аўтобусны парк каля дома. 

Калі грошай стала не хапаць, кінуў работу і стаў спрабаваць шчасця на халтурах у Расіі. Адначасова з гэтым хаваўся ад беларускага ваенкамата, за што трапіў у вышук і зарабіў сабе, па дадзеных Belpol, крыміналку.

35‑гадовы Васіль Маліноўскі на пярэднім плане. Фота: асабісты архіў

Лёгка можна ўявіць, што Маліноўскі завербаваўся на фронт дзеля грошай. 

Аршанца размеркавалі ў Кантэміраўскую дывізію, якая быццам бы элітная частка расійскага войска, але па факце яе ўжо некалькі разоў з 2022‑га разграмілі, таму салдацкі і афіцэрскі склад цалкам абнавіліся. 

Вось і Маліноўскі трапіў у роту з пярэстай публікай: наёмнікі з усяго свету, у тым ліку цемнаскурыя, без магчымасці нават гаварыць паміж сабой.

35‑гадовы Маліноўскі на пярэднім плане. Фота: асабісты архіў

Перад выхадам на баявое заданне Маліноўскі скінуў сваякам фота з дыскатэкі ў прыфрантавой зоне: абабіты фанерай глыбокі акоп, на сценах — савецкія сцягі, саматужная светлавая музыка. Вясёлыя і яўна захмялелыя наёмнікі ў кампаніі жанчын. 

Неўзабаве пасля вечарынкі — для многіх апошняй у жыцці — наёмнікаў адправілі штурмаваць украінскія пазіцыі. З канца чэрвеня аршанец Васіль на сувязь са сваякамі ў Беларусі не выходзіў. 

Каментары23

  • благому танцору нешта перашкаджала
    06.07.2026
    Мда, пажыў Уася, у 35 выгляд 55-гадовага. Мабыць, на дыскатэцы пад "крошку мою" пра "ждёт солдат письма" адрываліся, амаль як публіка на Мінск-арэне. Сёння адрываўся ён, а заўтра адарвалі яму.
  • Мясам ня будзь!
    06.07.2026
    Цяжкае жыццё? Мэдычная праблема? Гэты чалавек выглядае даволі старым для сваіх 35 гадоў. Беларусы, не рабіце ні забойстваў, ні самагубстваў дзеля Расеі. Яна ня ваша радзіма. Ёй на вас пляваць. Іншаземная Масква лічыць вас толькі гарматным мясам.
  • Filipp
    06.07.2026
    "Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна."©
    Гэтыя журналісцкія штампы!(
    За грашыма яны туду едуць, а не за Пуціна!

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць