Начны ракетны ўдар па Белгарадзе — атакавана прадпрыемства «Газпрама», у горадзе праблемы са святлом і вадой
У ноч на 7 ліпеня расійскі Белгарад і вобласць трапілі пад масіраваны ракетны ўдар. У выніку атакі ў рэгіёне пашкоджана інфраструктура, пачаліся пажары, а частка горада засталася без электра– і водазабеспячэння.

Часова выконваючы абавязкі губернатара Аляксандр Шуваеў паведаміў, што ў Белгарадзе адбылося загаранне на адным з прамысловых аб'ектаў, у выніку абстрэлу тры чалавекі атрымалі раненні, адзін чалавек загінуў.
Як удакладняюць маніторынгавыя каналы, адным з асноўных аб'ектаў атакі стала Белгарадскае лінейнае вытворчае ўпраўленне магістральных газаправодаў (ЛВУМГ). Гэтае прадпрыемства з'яўляецца філіялам «Газпрам трансгаза» і адказвае за эксплуатацыю магістральных газаправодаў і бесперабойную пастаўку прыроднага газу спажыўцам у Белгарадскай вобласці.

На тэрыторыі аб'екта пасля выбухаў успыхнуў буйны пажар.
Паралельна з гэтым маштабная атака беспілотнікаў у ноч на 7 ліпеня была і ў Маскоўскім рэгіёне. Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што з вечара да 6 гадзін раніцы ў кірунку сталіцы ляцелі больш за 430 БПЛА. Паводле яго слоў, большая частка дронаў была нейтралізавана на далёкіх подступах, а 36 беспілотнікаў сілы СПА знішчылі непасрэдна на падлёце да Масквы.
Цяпер чытаюць
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю
Каментары