БЕЛ Ł РУС

Каля гатэля ў Дамаску, дзе спыніўся Макрон, прагучалі выбухі

7.07.2026 / 11:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Францыі пакінуў гатэль незадоўга да выбухаў.

У сталіцы Сірыі Дамаску прагучалі два выбухі недалёка ад элітнага гатэля Four Seasons, дзе спыніўся прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Паводле наяўных звестак, адна з бомбаў была ў сметніку, а другая — у аўтамабілі на дарозе непадалёк ад гатэля.

Выбухі прагучалі літаральна праз некалькі хвілін пасля таго, як картэж французскага лідара пакінуў тэрыторыю гатэля і накіраваўся да прэзідэнцкага палаца. Усю вуліцу імгненна зацягнула густым дымам, а адзін з аўтамабіляў ахапіла полымя. Сам Макрон у гэты момант ужо знаходзіўся ў бяспецы і праводзіў афіцыйныя перагаворы з кіраўніком Сірыі Ахмедам аш-Шараа.

Гэты візіт Эмануэля Макрона стаў першай паездкай лідара краіны ЕС у Сірыю пасля таго, як быў скінуты шматгадовы рэжым Башара Асада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула