БЕЛ Ł РУС

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў

7.07.2026 / 16:07

Nashaniva.com

УУС Мінаблвыканкама папярэдзіла пра незаконнасць набыцця расійскіх рэвальвераў «Бульдог», якія з'явіліся ў продажы на маркетплэйсах. Нягледзячы на тое, што прадаўцы могуць пазіцыянаваць яго толькі як цацку, у Беларусі набыццё, увоз і захоўванне такой зброі забароненыя.

Рэвальвер «Бульдог» расійскай вытворчасці вонкава нагадвае баявую зброю, страляе гумовымі шарыкамі калібру 10 мм, а ў якасці крыніцы энергіі выкарыстоўвае будаўнічыя патроны.

Экспертыза прызнала, што гэта агнястрэльная зброя траўматычнага дзеяння. Згодна з беларускім заканадаўствам, абарот такой зброі ў краіне забаронены.

У міліцыі падкрэслілі, што свабодны продаж тавару на маркетплэйсе не вызваляе пакупніка ад адказнасці.

За незаконнае набыццё, захоўванне, перавозку, перасылку або нашэнне такой зброі можа пагражаць крымінальная адказнасць, у тым ліку пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў.

Тым, хто такі рэвальвер ужо набыў, прапануюць добраахвотна здаць яго ў міліцыю. У гэтым выпадку чалавек можа быць вызвалены ад крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

У кобрынскага пенсіянера знайшлі самаробны рэвальвер з боепрыпасамі

Пры рэстаўрацыі палацу Сапегаў у Ружанах знайшлі наган

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын

У Мінску мужчына рабіў у кватэры рамонт і знайшоў рэвальвер

Каментары да артыкула