БЕЛ Ł РУС

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў

7.07.2026 / 18:13

Nashaniva.com

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) скасаваў свае рэкамендацыі адносна абмежавання ўдзелу расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Адпаведнае рашэнне апублікавана на афіцыйным сайце арганізацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Maja Hitij/Getty Image

Цяпер кожная міжнародная спартыўная федэрацыя будзе самастойна вырашаць пытанне аб допуску расійскіх спартсменаў і вызначаць умовы іх удзелу. Рэкамендацыі МАК па гэтым пытанні больш не дзейнічаюць.

Разам з тым рашэнне пра магчымае выступленне расійскіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях пад нацыянальным сцягам, гімнам і іншай дзяржаўнай сімволікай будзе прынята пазней.

Таксама МАК часова аднавіў у правах Алімпійскі камітэт Расіі. Гэта азначае, што пытанне правядзення міжнародных спаборніцтваў на тэрыторыі Расіі цяпер будзе вырашацца асобнымі міжнароднымі федэрацыямі. Сам жа МАК не будзе праводзіць свае мерапрыемствы ў Расіі і не будзе запрашаць расійскіх дзяржаўных службовых асоб на афіцыйныя падзеі арганізацыі.

МАК атрымаў запэўненні, што Алімпійскі камітэт Расіі не будзе ўключаць у свой склад рэгіянальныя спартыўныя арганізацыі з тэрыторый, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны.

Усе расійскія спартсмены, якія вяртаюцца да міжнародных спаборніцтваў, павінны адпавядаць антыдопінгавым патрабаванням і прайсці шматразовае тэставанне перад вяртаннем.

Два месяцы таму, 7 мая, аналагічнае рашэнне было прынята адносна спартсменаў з Беларусі.

Чытайце таксама:

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не

Міжнародныя федэрацыі лёгкай атлетыкі і тэніса пакуль не будуць здымаць абмежаванні з беларусаў

Чэмпіянат Еўропы па стральбе перанеслі з Эстоніі праз адмову прыняць беларусаў

Беларускім і расійскім лёгкаатлетам падоўжылі адхіленне ад спаборніцтваў

Пяткевіч распавяла, што будзе з відамі спорту, якія не даюць выніку

Каментары да артыкула