Спорт

Беларускім і расійскім лёгкаатлетам падоўжылі адхіленне ад спаборніцтваў

Сусветная асацыяцыя лёгкай атлетыкі (World Athletics) падоўжыла адхіленне расійскіх і беларускіх спартсменаў. Такое рашэнне было прынята па выніках пасяджэння Рады арганізацыі, якое прайшло 3 ліпеня ў фармаце відэаканферэнцыі, піша Sports.ru.

Фота: Мінск-навіны

Рада пацвердзіла сваё рашэнне, прынятае ў сакавіку 2022 года, перагледжанае ў 2023 і 2025 гадах і паўторна разгледжанае ў сакавіку 2026 года, аб адхіленні расійскіх і беларускіх спартсменаў, афіцыйных асоб і абслуговага персаналу ад міжнародных спаборніцтваў.

Прэзідэнт Себасцьян Коў заявіў: «Мы паказалі Радзе магчымыя варыянты для разгляду гэтага пытання. Аднак першапачатковае рашэнне аб санкцыях, якія абараняюць сумленнасць і чысціню нашых спаборніцтваў, застаецца ў сіле, паколькі не адбылося ніякага рэальнага прагрэсу ў кірунку мірных перамоваў», — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

Беларускія і расійскія спартоўцы адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў з сакавіка 2022 года пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.

Беларускі бок прасіў разгледзець пытанне допуску спартсменаў да міжнародных турніраў, уключаючы Алімпійскія гульні 2028 года ў Лос-Анджэлесе і юніёрскі чэмпіянат свету 2026 года ў Юджыне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць