БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне двое мужчын перакуліліся на самаробным грузавіку

7.07.2026 / 22:11

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 7 ліпеня каля 15:16 у вёсцы Альманы Столінскага раёна, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

52‑гадовы мужчына кіраваў незарэгістраваным транспартным сродкам. У пэўны момант ён набраў небяспечную хуткасць, страціў кіраванне, з'ехаў на абочыну і машына перакулілася.

У выніку аварыі 43‑гадовы пасажыр грузавіка атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Устаноўлена, што кіроўца грузавіка ніколі не меў пасведчання для кіравання. У яго і пасажыра ўзятыя ўзоры крыві для вызначэння, ці знаходзіліся яны ў стане алкагольнага ап'янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула