БЕЛ Ł РУС

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі

8.07.2026 / 09:12

Nashaniva.com

У ноч на суботу літоўскія памежнікі правялі ўнікальную аперацыю, адначасова перахапіўшы ў Друскеніках чатыры беспілотнікі, якія ляцелі з тэрыторыі Беларусі. Гэта першы выпадак, калі столькі дронаў атрымалася прымусова пасадзіць адначасова ў адным месцы.

Фота: VSAT

Здарэнне адбылося прыкладна за 1 кіламетр ад беларуска-літоўскай мяжы. Памежнікі пачулі ў цемры характэрны гук некалькіх лятальных апаратаў, а тэхнічныя сродкі назірання адначасова зафіксавалі паветраныя аб'екты.

Супрацоўнікі пагранічнай службы аператыўна выкарысталі антыдронавае абсталяванне, і ўсе чатыры квадракоптэры адзін за адным упалі на зямлю. Падчас пошукавай аперацыі ў лясістай мясцовасці памежнікі знайшлі і самі апараты, і груз, які яны пераносілі.

Як высветлілася пасля падліку на заставе, кантрабандысты спрабавалі пераправіць у Літву 5000 пачкаў сігарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт гэтай партыі з улікам усіх падаткаў у Літве складае больш за 27,5 тысяч еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула