БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка цалкам аднавіла працу ўсіх цягнікоў гарадскіх ліній

8.07.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка цалкам аднавіла рух цягнікоў гарадскіх ліній пасля завяршэння планавага рамонту рухомага саставу.

Фота ілюстрацыйнае

З 10 ліпеня на маршруце Мінск — Чырвоны Сцяг — Мінск зноў будуць курсіраваць цягнікі гарадскіх ліній замест электрацягнікоў серыі ЭР9.

Такім чынам, аднаўляецца рух усіх 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній. Яны будуць курсіраваць па маршрутах Мінск — Беларусь — Мінск, Мінск — Чырвоны Сцяг — Мінск і Мінск — Рудзенск — Мінск, забяспечваючы чыгуначныя зносіны сталіцы з гарадамі-спадарожнікамі.

Чытайце таксама:

«Найгоршы ва ўсёй Беларусі». Жыхары Слоніма раскрытыкавалі адказ райвыканкама пра чыгуначны пераезд

Работнікі чыгункі тры месяцы кралі з цягнікоў паліва

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў

Каментары да артыкула