БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне — аварыя, горад часткова застаўся без вады

9.07.2026 / 08:24

Nashaniva.com

Няспраўнасць ужо выявілі. У двух кропках горада арганізавалі падвоз вады. 

Аварыйнае адключэнне водазабеспячэння адбылося ў некалькіх раёнах Жлобіна. 

Як паведамляе Белта, у Жлобіне на водазаборы «Лебедзеўка» здарылася тэхнічная паломка сістэмы падачы вады. У горадзе часткова няма вады.

У двух кропках горада арганізаваны падвоз пітной вады — гэта крама па вул. Шасэйнай, 109, і гандлёвы цэнтр у мікрараёне 16.

У горадзе створана камісія па надзвычайных сітуацыях. Камісія каардынуе працу па аднаўленні падачы вады, а таксама кантралюе сітуацыю з забеспячэннем насельніцтва і прадпрыемстваў вадой.

«Сацыяльныя аб’екты кругласутачнага знаходжання забяспечаны вадой. Падвоз арганізаваны бесперапынна», — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Андрусеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула