БЕЛ Ł РУС

Збеглы папугай тыдзень вандраваў пад Мінскам, сілкаваўся часнаком, але вярнуўся

9.07.2026 / 09:25

Nashaniva.com

Гісторыя са шчаслівым фіналам здарылася з папугаем па мянушцы Сцеша, які знік тыдзень таму ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Пра вяртанне ўлюбёнца дадому паведаміла гаспадыня птушкі ў сваім акаўнце.

Вандроўка Сцешы атрымалася маштабнай: птушка здзейсніла тур па маршруце вадасховішча Вяча — мінскі мікрараён Зялёны Луг — Ждановічы. Менавіта таварыства ў Ждановічах стала фінальнай кропкай уцёкаў.

Посмотреть в Threads

Раніцай гаспадарам патэлефанавалі мясцовыя жыхары і распавялі, што птушку, якую шукалі, заўважылі на агародзе, дзе тая з апетытам есць вішню і часнок.

Пасля некалькіх гадзін пошукаў Сцешу ўдалося знайсці і злавіць.

Птушка была абяссіленая і галодная, але цяпер яна ўжо дома, у цяпле і спакоі.

«Не апісаць словамі, як мы ўдзячныя кожнаму, хто адгукнуўся і верыў! У які раз пераконваюся, што калі здараюцца цяжкасці ў жыцці, галоўнае захоўваць веру і добрае сэрца», — напісала гаспадыня Сцешы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула