БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute

12.07.2026 / 09:00

Nashaniva.com

У 2022 годзе магілёўскі гурт Akute выпусціў свой шосты і на гэты момант апошні альбом «Напалову тут». З таго часу — поўная цішыня. Што ж здарылася з гуртам — задаюцца пытаннем фанаты.

Раман Жыгараў і Стась Мытнік. Фота: @akutemusic / Instagram

«Гурт на паўзе», — распавялі «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы.

Пры гэтым вакаліст і гітарыст Стась Мытнік сабраў пад сябе новы праект — яго канцэпцыя і назва пакуль трымаюцца ў сакрэце. Але ўжо вядома, што, у адрозненне ад Akute, ён рускамоўны.

Прынамсі, на рускай мове гучыць кавалак першага злітага ў сеціва трэка. Па першым уражанні ад яго падаецца, што працягваеш слухаць стары добры дыска-дэкаданс ад Akute, але ўжо не з беларускай лірыкай і з новымі тварамі на фоне.

Наколькі зацягнецца паўза ў дзейнасці Akute, няясна — тым больш, галоўныя рухавікі працэсаў цяпер жывуць у розных краінах, што ўскладняе творчае супрацоўніцтва. Стась застаецца ў Беларусі, а Раман Жыгараў знаходзіцца ў Польшчы. Туды ж пераехала і экс-бубначка Vicky Fates, партыі якой сёння можна пачуць у групе Biaz Nazvy. Але цешыць, што пра канец Akute гаворкі пакуль не ідзе.

Чытайце таксама:

Аўтары хіта-мільённіка «August» Intelligency рыхтуюць свой дэбютны беларускамоўны альбом

«Многія не ведаюць, што мы беларусы». Музыкі з Серабранкі заспявалі па-французску і сталі зоркамі

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом

Каментары да артыкула