Z-ваенкара «Трынаццатага» арыштавалі па абвінавачанні ў экстрэмізме
Расійскага «ваенкара» Ягора Гузенку («Трынаццатага») абвінавацілі ў экстрэмізме пасля крытыкі Пуціна і адправілі ў СІЗА, паведамляе яго канал.
Расійскага Z-блогера і ваенкара Ягора Гузенку, вядомага пад псеўданімам «Трынаццаты», узялі пад варту па абвінавачванні ў распальванні нянавісці або варожасці (арт. 282 КК РФ), пра што паведаміў яго тэлеграм-канал. Адміністрацыя канала паведаміла аб затрыманні Гузенкі 8 ліпеня. Акрамя канала «Трынаццаты» аб затрыманні і арышце Гузенкі ніхто не паведамляў.
Падрабязнасці справы невядомыя, аднак арышту папярэднічаў гучны канфлікт з уладамі: вясной Гузенка публічна абвінаваціў Уладзіміра Пуціна ў хлусні наконт прычын адключэння мабільнай сувязі, заявіўшы аб поўнай страце даверу да кіраўніцтва РФ.
Пасля гэтага дэмаршу блогера, фактычна пакаралі адпраўкай у «мясны штурм».
Гузенка ваюе супраць Украіны з 2014 года і рэгулярна крытыкаваў Крэмль за неэфектыўнае вядзенне вайны.
Чытайце таксама:
Z-блогер, які заклікаў да ўсеагульнай мабілізацыі, сам уцёк з фронту
Вядомага Z-блогера, які раскрытыкаваў Пуціна за адключэнне інтэрнэту, адправілі ў мясны штурм
Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну
«Усё, што цяпер адбываецца, гэта здрада. Здраднікі сядзяць у Крамлі». У Расіі ўзбунтаваўся Z-блогер