Футбаліст зборнай Беларусі можа працягнуць кар'еру ў Нарвегіі
25‑гадовы беларускі форвард Уладзіслаў Марозаў збіраецца працягнуць сваю кар'еру ў чэмпіянаце Нарвегіі, паведаміў выданню «Анлайнер» прадстаўнік футбаліста Валерый Русецкі.
Уладзіслаў Марозаў
Па словах Русецкага, цікавасць да Уладзіслава Марозава праяўляюць адразу некалькі еўрапейскіх клубаў, пераважна са Скандынавіі. Найбольш канкрэтную зацікаўленасць выказвае нарвежскі клуб «Старт» з Крысціянсана.
Пасля пяцігадовага перапынку «Старт» вярнуўся ў наймацнейшы дывізіён краіны, аднак пакуль займае апошняе, 16‑е месца ў турнірнай табліцы.
Паведамляецца, што клубы ўжо пачалі перамовы пра магчымыя трансферы. Сам Уладзіслаў Марозаў таксама не супраць працягнуць кар'еру ў Нарвегіі.
Цяпер выхаванец брэсцкага футбола належыць партугальскаму клубу «Арока», але ў ім самім гуляў мала. Апошні год ён правёў у дацкім клубе «Колінгс», якому быў здадзены ў арэнду. За яго Марозаў забіў 10 галоў у 21 матчы, стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба.
Чытайце таксама:
Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына
«МЛ Віцебск» стартаваў у еўракубках з разгромнай паразы
«У маёй кар’еры такое — упершыню». З футбольнага клуба «Мінск» нечакана ўцёк малады футбаліст