Трамп: ЗША возьмуць Армузскі заліў пад кантроль і забяспечаць яго ахову. Але не задарма
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у эфіры тэлеканала Fox News заявіў, што Злучаныя Штаты маюць намер узяць пад кантроль Армузскі праліў і гарантаваць яго бяспеку.
Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images
Па словах амерыканскага лідара, пасля нядаўніх удараў па іранскіх аб'ектах Вашынгтон гатовы і надалей жорстка рэагаваць на любыя пагрозы з боку Ірана. Дональд Трамп таксама сцвярджае, што раней паміж ЗША і Іранам існавалі дамоўленасці, але, на яго думку, іранскі бок іх не выконваў.
Ён адзначыў, што ЗША ўжо шмат гадоў фактычна гарантавалі бяспеку суднаходства ў Армузскім праліве, аднак не атрымлівалі за гэта ніякай аплаты. Цяпер, паводле яго, сітуацыя павінна змяніцца: краіны, якія карыстаюцца гэтым маршрутам і падтрымліваюць ЗША, мусяць кампенсаваць выдаткі на яго ахову.
Раней паведамлялася, што амерыканскія войскі нанеслі ўдары па больш чым сотні аб'ектаў у Іране ў адказ на ракетную атаку на судна ў Армузскім праліве. Сярод цэляў былі ракетныя і беспілотныя пускавыя ўстаноўкі, склады боепрыпасаў і сродкі сувязі. Пасля гэтага Іран абвясціў пра поўнае закрыццё Армузскага праліва для суднаходства.
Чытайце таксама:
У Іране ўсклалі адказнасць за ўдар па суднах у Армузскім праліве на «непадкантрольныя элементы»
Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся
ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я
ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі