Мінскі аэрапорт папярэдзіў пра дэфіцыт парковачных месцаў
У прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» папярэдзілі пра недахоп вольных месцаў на платных аўтастаянках.
Фота: Нацыянальны аэрапорт «Мінск»
«У сувязі з сезонным павышэннем попыту на паслугі платных аўтастаянак на гэты момант наяўнасць вольных месцаў вельмі абмежаваная, а ў пікавыя гадзіны вылетаў/прылётаў вольныя месцы на стаянках адсутнічаюць», — гаворыцца ў паведамленні.
У сувязі з гэтым пасажыраў просяць улічваць сітуацыю пры планаванні паездкі і па магчымасці адмовіцца ад асабістага аўтамабіля і выбіраць альтэрнатыўны спосаб дабрацца да аэрапорта.
У аэрапорце таксама папрасілі прабачэння за магчымыя нязручнасці і падзякавалі пасажырам за разуменне.
Чытайце таксама:
«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі
«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак