Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана
Беларусь выконвае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы па прыёме і працаўладкаванні працоўных мігрантаў з Узбекістана. Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка падчас працоўнай паездкі ў Глыбоцкі раён, дзе ён азнаёміўся з тым, як арганізаваныя прыём і размяшчэнне замежных работнікаў, піша БелТА.
Фота: БелТА
Паводле слоў Ігара Сергеенкі, у краіне дзейнічае неабходная прававая база, якая рэгулюе пытанні прыёму, працаўладкавання і знаходжання грамадзян іншых дзяржаў. У пачатку ліпеня Беларусь і Узбекістан падпісалі міжурадавае пагадненне, якое вызначае парадак адбору работнікаў, іх накіравання, рэгістрацыі, працаўладкавання і далейшага кантролю.
Першая арганізаваная група грамадзян Узбекістана ўжо прыбыла ў Беларусь. Яны будуць працаваць у васьмі раёнах Віцебскай вобласці, а таксама ў Віцебску і Наваполацку. Найбольш іх збіраюцца выкарыстаць у сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
Аднак жа адразу пасля прыбыцця ўзбекскіх работнікаў аказалася, што ўмовы, якія ім насамрэч прапанавалі, значна адрозніваюцца ад дэклараваных, што выклікала канфлікт. Пасля яго ўдалося прынамсі часова прытушыць павышэннем заробкаў і паляпшэннем жыллёвых умоў.
Тым не менш, Ігар Сергеенка ўвогуле адмаўляе наяўнасць праблем. Ён адзначыў, што мясцовыя органы ўлады нібыта своечасова арганізавалі ўсе неабходныя працэдуры: забяспечылі работнікаў жыллём, азнаёмілі з месцам працы, заключылі працоўныя дамовы, арганізавалі праходжанне медыцынскага агляду і пастаноўку на ўлік у органах унутраных спраў. Паводле яго слоў, беларускі бок цалкам выканаў усе неабходныя ўмовы.
Чытайце таксама:
Кубракоў: Працоўныя мігранты ўжо размеркаваныя па прадпрыемствах
«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну