У палесцінскай групоўкі ХАМАС з'явіўся новы лідар
ХАМАС прызначыў сваім новым лідарам Халіля аль-Хаю, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на заяву руху. Ён стаў пераемнікам Ях’і Сінвара, забітага ізраільскімі вайскоўцамі.
Халіль аль-Хая
Аль-Хая шмат гадоў быў адным з ключавых функцыянераў ХАМАС, жыў у асноўным у Катары і ўдзельнічаў ва ўскосных перамовах з Ізраілем па закладніках і спыненні агню.
Аль-Хая лічыўся блізкім саюзнікам Ях'і Сінвара і адным з самых уплывовых лідараў ХАМАС па-за межамі Газы. Паводле даных Reuters, ён перажыў некалькі спроб Ізраіля яго забіць, у тым ліку ўдар па Досе ў 2025 годзе. Падчас розных ізраільскіх удараў загінулі некалькі яго сваякоў.
Газета The New York Times раней пісала, што перад атакай 7 кастрычніка 2023 года прадстаўнікі ХАМАС абмяркоўвалі планы з Іранам, а аль-Хая ўдзельнічаў у кантактах з высокапастаўленым прадстаўніком Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. У студзені 2025 года ён называў напад на Ізраіль 7 кастрычніка «гістарычным момантам» і «вайсковым дасягненнем».
Чытайце таксама:
ХАМАС абвясціў пра роспуск свайго ўрада ў сектары Газа
Ізраіль абвясціў пра гібель новага кіраўніка ваеннага крыла ХАМАС
У Газе ізраільскім ударам забіты кіраўнік узброенага крыла ХАМАС