Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі
Пасол Швейцарыі ў Беларусі Крысціна Хонегер-Залатухін завяршае сваю дыпламатычную місію. З гэтай нагоды 20 ліпеня ў Мінску з ёй сустрэўся міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Крысціна Хонегер-Залатухін і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі
Як паведамляе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі цяперашні стан і магчымыя перспектывы развіцця беларуска-швейцарскіх адносін ва ўмовах наяўнай міжнароднай сітуацыі. Таксама яны абмяняліся меркаваннямі наконт падзей у рэгіёне і свеце.
Швейцарыя застаецца адной з нямногіх еўрапейскіх краін, якая пасля пачатку масавых рэпрэсій у Беларусі накіравала ў Мінск не часовага паверанага, а паўнавартаснага пасла. Неўзабаве пасля таго, як Крысціна Хонегер-Залатухін прыступіла да працы ў 2022 годзе, была вызвалена грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Наталля Хершэ, асуджаная па палітычных матывах.
Чытайце таксама:
У швейцарскіх Альпах загінуў беларус
Пасол Швейцарыі прыбыла ў Мінск і неўзабаве ўручыць даверчыя граматы Лукашэнку
Лукашэнка — прэзідэнту Швейцарыі: Санкцыі наносяць шкоду абедзвюм краінам