У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень
У крымскай курортнай Ялце ваду будуць падаваць толькі тры гадзіны ў дзень — з 19:00 да 22:00. Пра гэта паведамілі ў «Водаканале Паўднёвага берага Крыма».
Ялта. Фота: Wikimedia Commons
Прычынай такіх абмежаванняў сталі адключэнні электраэнергіі. Колькі часу будзе дзейнічаць гэты рэжым падачы вады, пакуль не ўдакладняецца.
Раней кампанія «Крымэнерга» паведаміла пра абясточванне часткі населеных пунктаў на паўднёвым беразе Крыма з-за атак Узброеных сіл Украіны. Складаная сітуацыя з электразабеспячэннем таксама захоўваецца на паўночным захадзе і ўсходзе паўвострава.
Чытайце таксама:
У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў
Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым
Керч засталася без электрычнасці
Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў