Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў падпарадкавалі непасрэдна Лукашэнку
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які змяняе статус упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Цяпер агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гэтай дзяржаўнай структуры пераходзіць ад Савета Міністраў да адміністрацыі Лукашэнкі.
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак. Фота: БелТА
Згодна з новым законам, упаўнаважаны будзе прызначацца Аляксандрам Лукашэнкам і знаходзіцца ў яго непасрэдным падпарадкаванні.
У прэс-службе палітыка адзначылі, што такая змена павінна пашырыць магчымасці для аператыўнага ўзаемадзеяння і больш хуткага вырашэння пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпаўнаважанага.
Асобна падкрэсліваецца, што сувязі з замежнымі рэлігійнымі цэнтрамі, якія прадстаўляюць вядучыя сусветныя канфесіі, нярэдка закранаюць пытанні знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі. Непасрэднае ж падпарадкаванне апарату ўпаўнаважанага Лукашэнку дазволіць зрабіць каардынацыю працы па гэтых напрамках больш эфектыўнай.
Адначасова з законам быў падпісаны і ўказ, які зацвярджае новае палажэнне аб упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Чытайце таксама:
Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы
Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска
Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў
Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва