Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі
З 30‑гадовым замежнікам разбіраюцца, міліцыя намякае, што яго чакае дэпартацыя.
Скрыншот з відэа
Сёння стала вядома, што мінчанка Кацярына Краўчанка, якая ехала ў таксі разам з сяброўкай, уступіла ў канфлікт з кіроўцам таксі. Паводле яе слоў, у ходзе сваркі таксіст ударыў яе.
Супрацоўнікі міліцыі аператыўна ўстанавілі асобу кіроўцы. Ім аказаўся 30‑гадовы замежны грамадзянін.
Паведамляецца, што цяпер сілавікі высвятляюць усе акалічнасці здарэння. Праводзіцца праверка, па выніках якой будуць прыняты адпаведныя меры, у тым ліку з улікам патрабаванняў міграцыйнага заканадаўства.
Чытайце таксама:
У Мінску таксі сутыкнулася з аўтобусам
У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі