БЕЛ Ł РУС

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс

26.07.2026 / 18:16

Nashaniva.com

Больш за год яна змагалася з ракам і наказвала іншым радавацца жыццю.

Развітанне са Святланай Курс. Фота тут і далей: LookByMedia

У нядзелю ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс. Правесці яе ў апошні шлях прыйшлі родныя, сябры і адданыя чытачы. Цела пісьменніцы крэміравалі.

Святлана памерла 20 ліпеня ў 54 гады. Больш за год яна змагалася з ракам і апошні час была ў бальніцы. 

Раман пісьменніцы «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м, стаў адным з найлепшых беларускіх твораў XXI стагоддзя. У 2021 годзе за гэты раман пісьменніца атрымала Прэмію імя Ежы Гедройця. Раман быў перакладзены на нямецкую, польскую, шведскую, літоўскую, нарвежскую, англійскую ды іншыя мовы, адкрываючы закручаную і жудасную беларускую гісторыю для еўрапейскага чытача.

Чытайце таксама:

«Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасць у вас будзе запас добрых перажыванняў». Апошні год Святланы Курс — у яе допісах

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Каментары да артыкула