БЕЛ Ł РУС

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба

26.07.2026 / 22:28

Nashaniva.com

«Варта аднаго-двух дармаедаў забраць, паставіць у строй для выхавання…»

Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА

Дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч лічыць, што адпраўляць нядбайных аграрыяў у войска — добрая ідэя.

«Варта аднаго-двух дармаедаў забраць, паставіць у строй для выхавання… Армія — гэта, вядома, не калонія для выпраўлення. Але армія заўсёды прывучала да дысцыпліны.

Там, дзе чалавек у пагонах, расхлябанасць проста немагчымая і недапушчальная. Думаю, гэта будзе спрыяць найгалоўнейшай мэце — выхаванню нашага грамадства, прывучэнню да дысцыпліны і ўборцы нашага хлеба, нашага здабытку на належным узроўні і, найперш, у тэрміны»,

— сказаў ён у інтэрв'ю каналу «Першы інфармацыйны».

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва. Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты ўжо заявіў, што зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы.

Чытайце таксама:

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва

Каментары да артыкула