БЕЛ Ł РУС

Быць няверным партнёрам

2.08.2010 / 11:16

Дзмітры Вінчэўскі

Самкі птушак, якія спарваюцца не толькі з адным партнёрам такім чынам падвышаюць шанцы на выжыванне свайго патомства — да такіх высноваў прыйшлі даследчыкі з ўніверсітэту Ўсходняй Англіі.

Пытанне «Чаму нявернасць так шырока распаўсюджана ў жывёльным царстве?» доўгі час займала біёлагаў. І хаця большасць самак у птушак прытрымліваюцца т.зв. сацыяльнай манагаміі — калі яны ўтвараюць пару толькі з адным самцом, які дапамагае выгадаваць патомства, параўнанне ДНК бацькоў і іх патомства дазваляе сцвердзіць, што нават у такіх выпадках па меншай меры некаторыя з патомкаў маюць іншага біялагічнага бацьку чым той, які іх гадаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула