БЕЛ Ł РУС

Фядута: Да «кактэйляў Молатава» у расійскай амбасадзе апазіцыя не мае ніякага дачынення

31.08.2010 / 10:17

АП

Палітолаг каментуе напад на расійскую амбасаду ў Мінску.

Позна ўвечары ў панядзелак на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску былі закінутыя дзве бутэлькі з «кактэйлем Молатава».

Інцыдэнт для «НН» пракаментаваў Аляксандр Фядута:

«Гэта не першы выпадак, калі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску нешта кідаюць.

Нешта падобнае было і раней і ўлады заўсёды вінавацілі ў такіх інцыдэнтах апазіцыю.

Я перакананы, што да ўчарашняга інцыдэнта беларуская апазіцыя не мае дачынення. Сёння нават самыя антырасейскія сілы ў Беларусі не выкарыстоўваюць падобных метадаў».

Глядзі яшчэ:
На расійскую амбасаду ў Мінску пападалі тройчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула