Грамадства66

На расійскую амбасаду ў Мінску нападалі тройчы

І кожны раз ноччу. Гісторыя атак.

І кожны раз ноччу. Гісторыя атак.

Усе інцыдэнты адбываліся ў ноч на першы або апошні дзень месяца. Першыя два напады звязвае тое, што супраць расійскай амбасады выкарыстоўвалі расійскую зброю. Апошнія два здарыліся незадоўга да чарговай прэзідэнцкай кампаніі.

1997

Першы інцыдэнт здарыўся ў ноч на 1 красавіка 1997 г. Тады будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва быў абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сляды ад куль былі знойдзеныя не толькі на сценах амбасады, але і суседняга жылога дома. Побач з месцам здарэння быў знойдзены кінуты аўтамат і некалькі стрэляных гільзаў. Ніхто не пацярпеў.

2001

Другая атака адбылася ў ноч на 1 чэрвеня 2001 г. Тады на тэрыторыю пасольства ў сталіцы Беларусі невядомымі была кінутая выбухоўка. Выбухам была пашкоджаная агароджа, ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт здарыўся за некалькі гадзін да прыбыцця на мінскі саміт кіраўнікоў СНД тагачаснага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю, што на тэрыторыю амбасады кінулі ручную гранату РГД-5 расійскай вытворчасці. Супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва ў сваю чаргу заявілі пра выкарыстанне двух выбухпакетаў. Адказнасць за выбух пазней узяў на сябе Славамір Адамовіч. Праўда, ён зрабіў тое двухсэнсоўна, і праваахоўныя органы не прынялі гэтых заяваў усур'ёз. Прынамсі, следства не вялося.

2010

У ноч на 31 жніўня 2010 г. невядомыя закідалі тэрыторыю расійскай амбасады пляшкамі з запальнай сумессю. У выніку згарэў службовы легкавік. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады не пацярпеў.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што інцыдэнты 2001 і 2010 гг. адбыліся за некалькі месяцаў да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Трэба адзначыць, што першы інцыдэнт з амбасадай Расіі ў Мінску ў 1997 г. паклаў пачатак цэлай серыі здарэнняў надзвычайнага характару. 4 красавіка ў Мінску на вул. Авакяна прагрымеў выбух у пад’ездзе жылога дома. 28 красавіка выбухнула газакампрэсарная станцыя ў Крупках, а 30 красавіка — участак газаправода каля Узды. 10 верасня таго ж года спрацавала выбуховае прыстасаванне ў будынку Савецкага і Мінскага раённых судоў. 6 кастрычніка ў Магілёве ў пад’ездзе свайго дома ў выніку выбуху загінуў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. У сувязі з выбухамі ў судзе і на газаправодзе ў прэсе з'явілася інфармацыя пра з'яўленне так званага Беларускага вызвольнага войска, якое нібыта ўзяло на сябе адказнасць за тэтыя акты. У Беларусі пачалася праца над дэкрэтам «Аб тэрарызме».

На амбасаду Літвы таксама нападалі

У ноч на 25 ліпеня 2008 г. у будынка амбасады Літвы былі кінутыя бутэлькі з фарбай, сімволікай НБП быў размаляваны плот прадстаўніцтва. На тэрыторыі амбасады міліцыя знайшла 18 улётак, у якіх нацыянал-бальшавікі выказалі пратэст супраць прынятага ў Літве закона аб забароне на выкарыстанне камуністычнай сімволікі і прыраўнанні яе да нацысцкай.

Глядзі яшчэ:
Правакацыя? Расійскую амбасаду ў Мінску закідалі кактэйлямі Молатава

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У брэсцкім парку паставілі аўтамат для кармлення вавёрак

У Расіі чакаюць звальнення Набіулінай ды Мішусціна і пераходу да «мабілізацыйнай эканомікі»6

Мадзяр: Крым ізалюем у найбліжэйшай будучыні9

Як беларускія ўлады імкнуліся пашырыць свой удзел у вайне супраць Украіны9

У Новай Баравой бацькі першакласнікаў выстраіліся ў чаргу да новай школы за суткі да прыёму заяў у яе15

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны30

Беларускага шпіца навучылі асновам матэматыкі2

Аляксей Хлястоў звярнуўся да падпісчыкаў — упершыню пасля Акрэсціна13

У магілёўскім музеі запрашаюць сустрэцца з мастацтвам таемна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў20

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць