Улада3535

Правакацыя? Расійскае пасольства ў Мінску закідалі кактэйлямі Молатава

На тэрыторыю амбасады кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку быў пашкоджаны адзін з аўтамабіляў.

На тэрыторыю амбасады кінулі дзве бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку адна з машын была часткова пашкоджаная.

Па іншых дадзеных, бутэлек было дзве. У выніку адна бутэлька трапіла ў службовую машыну, прыпаркаваную на стаянцы каля гмаха. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміў супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва, які стаў адным з сведак здарэння. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў.

Паводле звестак МНС Беларусі, інцыдэнт адбыўся каля 22.50. Па словах крыніцы, бутэлька з запальнай сумессю, патрапіўшы ў задняе шкло аўтамабіля «Мазда-3», разбіла яго і ў салоне загарэлася.

Аднак прадстаўнік МНС Беларусі заявіў РІА «Навіны», што «як такога пажару не было», і дапамога пажарных не патрабавалася. Па дадзеных МНС, на тэрыторыю амбасады былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумессю.

У дзяжурнай частцы ГУУС Мінгарвыканкама паведамілі, што па інцыдэнце ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 339 КК РБ (хуліганства). Рэшткі гаручай вадкасці забраныя для экспертызы. Устанаўліваюцца асобы людзей, якія кінулі бутэлькі. Мяркуецца, што іх было двое.

Як любое пасольства, прадстаўніцтва Расеі надзейна ахоўваецца. Каля яго дзейнічае сталы пост міліцыі. Перыметр амбасады прыглядаецца відэакамерамі сачэння.

Начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Аляксандр Ластоўскі таксама паведаміў некаторыя падрабязнасці інцыдэнта. У прыватнасці, стала вядома, што на месцы злачынства знойдзеная бутэлька ёмістасцю 0,33 літра з рэшткамі запальнай сумесі, а таксама аскепкі яшчэ адной бутэлькі з рэшткамі кнота.

Уранку аўторка з’явіліся і афіцыйныя каментары Мінстэрстваў замежных спраў абедзвюх краін.

«Расцэньваем дадзенае здарэнне як абуральны акт, за якім праглядаецца імкненне пэўных сілаў паспрабаваць перашкодзіць нармальнай працы амбасады і прыўнесці ў двухбаковыя адносіны элементы недаверу і напружанасці»,
— гаворыцца ў заяве МЗС РФ.

Расійскае МЗС накіравала Беларусі ноту пратэсту, у якой патрабуе расследавання інцыдэнта.

Беларускае ведамства, у сваю чаргу, заяўляе, што «мы з заклапочанасцю і абурэннем успрынялі інфармацыю аб здарэнні каля пасольства Расійскай Федэрацыі. Гэтая злачынная хуліганская выхадка скіравана супраць цвярозага розуму і беларуска-расійскіх адносінаў».

З’явіліся і першыя каментары незалежных назіральнікаў. У прыватнасці, палітолаг Аляксандр Фядута, блізкі да кампаніі «Гавары праўду», у размове з карэспандэнтам «НН» адзначыў, што

«гэта не першы выпадак, калі на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску нешта кідаюць. Нешта падобнае было і раней, і ўлады заўсёды вінавацілі ў такіх інцыдэнтах апазіцыю.
Я перакананы, што да ўчарашняга інцыдэнта беларуская апазіцыя не мае дачынення. Сёння нават самыя антырасейскія сілы ў Беларусі не выкарыстоўваюць падобных метадаў».

Хто мог арганізаваць гэты інцыдэнт? Гэта магла быць справа рук экстрэмістаў-адзінакоў. Аднак за падпалам маглі стаяць і спецслужбы. Беларускім уладам інцыдэнт дае падставу ўзмацніць «антытэрарыстычныя меры» напярэдадні выбараў. Таксама здарэнне штурхае расійскія ўлады на рэзкія крокі. Інцыдэнт дае нагоду для інфармацыйнай атакі на Беларусь у расійскіх СМІ і нагнятае атмасферу ў краіне і вакол краіны.

* * *

На расійскую амбасаду ў Мінску нападалі тройчы. І кожны раз ноччу. Гісторыя атак.

Усе інцыдэнты адбываліся ў ноч на першы або апошні дзень месяца. Апошнія два напады звязвае тое, што здараліся яны незадоўга да чарговай прэзідэнцкай кампаніі.

1997

Першы інцыдэнт здарыўся ў ноч на 1 красавіка 1997 г. Тады будынак дыпламатычнага прадстаўніцтва быў абстраляны з аўтамата Калашнікава. Сляды ад куль былі знойдзеныя не толькі на сценах амбасады, але і суседняга жылога дома. Побач з месцам здарэння быў знойдзены кінуты аўтамат і некалькі стрэляных гільзаў. Ніхто не пацярпеў.

2001

Другая атака адбылася ў ноч на 1 чэрвеня 2001 г. Тады на тэрыторыю пасольства ў сталіцы Беларусі невядомымі была кінутая выбухоўка. Выбухам была пашкоджаная агароджа, ніхто не пацярпеў. Інцыдэнт здарыўся за некалькі гадзін да прыбыцця на мінскі саміт кіраўнікоў СНД тагачаснага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю, што на тэрыторыю амбасады кінулі ручную гранату. Супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва ў сваю чаргу заявілі пра выкарыстанне двух выбухпакетаў. Адказнасць за выбух пазней узяў на сябе Славамір Адамовіч. Праўда, ён зрабіў тое двухсэнсоўна, і праваахоўныя органы не прынялі гэтых заяваў усур'ёз. Прынамсі, следства не вялося.

2010

У ноч на 31 жніўня 2010 г. невядомыя закідалі тэрыторыю расійскай амбасады пляшкамі з запальнай сумессю. У выніку згарэў службовы легкавік. Ніхто з супрацоўнікаў амбасады не пацярпеў.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што інцыдэнты 2001 і 2010 гг. адбыліся за некалькі месяцаў да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Трэба адзначыць, што першы інцыдэнт з амбасадай Расіі ў Мінску ў 1997 г. паклаў пачатак цэлай серыі здарэнняў надзвычайнага характару. 4 красавіка ў Мінску на вул. Авакяна прагрымеў выбух у пад’ездзе жылога дома. 28 красавіка выбухнула газакампрэсарная станцыя ў Крупках, а 30 красавіка — участак газаправода каля Узды. 10 верасня таго ж года спрацавала выбуховае прыстасаванне ў будынку Савецкага і Мінскага раённых судоў. 6 кастрычніка ў Магілёве ў пад’ездзе свайго дома ў выніку выбуху загінуў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. У сувязі з выбухамі ў судзе і на газаправодзе ў прэсе з'явілася інфармацыя пра з'яўленне так званага Беларускага вызвольнага войска, якое нібыта ўзяло на сябе адказнасць за тэтыя акты. У Беларусі пачалася праца над дэкрэтам «Аб тэрарызме».

Каментары35

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім28

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны21

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць