БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Украінай затрымалі пасажырскі аўтобус з ядахімікатамі

5.11.2010 / 11:10

Алена Германовіч, БелаПАН

У рэйсавым аўтобусе «Кіеў — Вільня» пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы мытнікі сумесна з памежнікамі знайшлі тайнік з ядахімікатамі на 57 млн. рублёў.

Як паведамляе прэс-група Гомельскай мытні, у ноч на 4 лістапада ў пункт пропуску «Новая Гута» прыбыў рэйсавы аўтобус маркі «Неаплан», які накіроўваўся з Кіева ў Вільню з 23 пасажырамі і якім кіраваў грамадзянін Украіны. Ні кіроўцы, ні суправаджальная, ні пасажыры ў ходзе вуснага апытання не заявілі аб наяўнасці тавараў, абмежаваных або забароненых да перамяшчэння цераз мытную мяжу Мытнага саюза, якія падлягаюць дэклараванню або абкладанню мытнымі плацяжамі.

У ходзе правядзення мытнага надгляду быў знойдзены тайнік, у якім знаходзілася сем кардонных каробак з гербіцыдамі (69 бляшанак), абмежаваных да перамяшчэння цераз мытную мяжу Мытнага саюза.

Нелегальны тавар і аўтобус «Неаплан» канфіскаваныя, пачаты адміністрацыйны працэс. Сума канфіскаванага тавару склала каля 57,5 млн. рублёў, аўтобус ацэнены ў 270 мільёнаў рублёў. Пасажыры аўтобуса ноч правялі на мытні і да раніцы на іншым аўтобусе накіраваліся ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула