БЕЛ Ł РУС

Кіраўнічку «Белсата» ўзнагародзяць, нягледзячы на змены ва ўсходняй палітыцы Польшчы

9.11.2010 / 11:43

Алесь Пілецкі

Рамашэўская-Гузы і «Белсат» атрымаюць прэмію імя Гедройця.

Рамашэўская-Гузы і «Белсат» атрымаюць прэмію імя Гедройця.

Вечарам 9 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве адбудзецца ўручэнне прэстыжнай узнагароды газеты «Жэчпасполіта» імя Ежы Гедройця. Узнагарода знаходзіцца пад патранатам прэзідэнта Польшчы і будзе ўручацца ўжо дзесяты раз — роўна столькі гадоў мінула з дня смерці Гедройця.

Штогод яе урачыста ўручаюць асобам, якія праявілі сябе ў грамадскім і палітычным жыцці Польшчы, умацоўвалі яе пазіцыі ў ЕС і развівалі адносіны з яе суседзямі.

Акрамя «Белсата» і Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, намінацыю на ўзнагароду атрымалі іншыя выбітныя асобы. Сярод іх кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк, выдаўцы часопіса «Nowa Europa Wschodnia» Анджэй Бжазецкі і Малгажата Ноцунь, Войцех Дуда, рэдактар часопіса «Przegląd Polityczny».

Тым больш нечаканым выглядае тое, што узнагарода імя Гедройця будзе ўручаная менавіта Агнешцы Рамашэўскай-Гузы.

Да існавання «Белсата», які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы, беларускія ўлады ставяцца непрыхільна і прэстыжная узнагарода для Агнешкі Рамашэўскай у нейкім сэнсе супярэчыць новай польскай усходняй палітыцы, пабудаванай на прагматызме.

Магчыма, выбар на карысць спадарыні Рымашэўскай паўплывала кансерватыўны характар «Жэчыпасполітай». Выданне адлюстроўвае хутчэй пазіцыі апанентаў Браніслава Камароўскага і Дональда Туска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула