БЕЛ Ł РУС

Баранавічы. Сяргей Гоўша дапытаны ў КДБ

4.02.2011 / 10:16

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша 3 лютага дапытаны ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

«Допыт працягваўся больш за дзве гадзіны, і з мяне ўзялі падпіску аб невыдаванні. Магу сказаць толькі, што здзіўлены выклікам у КДБ, — заявіў Гоўша. — 19 снежня я знаходзіўся ў Баранавічах, паколькі быў назіральнікам у Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Думаю, што адпаведныя структуры пра гэта ведалі, але, напэўна, ёсць каманда правяраць актывістаў дэмсіл».

3 лютага супрацоўнікі гараддзела КДБ дапыталі Мікалая Чарнавуса, які быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, а таксама Віктара Цяпіна — члена ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Два супрацоўнікі КДБ прыйшлі да Цяпіна на працу і дапытвалі яго ў выдзеленым для гэтага кабінеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула